Официальный сайт учреждения образования "Березовский государственный колледж строителей"
Этнаграфiчны куток
Кіраўнік:
Хонава Наталля Сяргееўна - выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Выхаванне сваім краем, роднай зямлёю,дарагімі
краявідамі, традыцыямі і добрымі справамі
продкаў –ці не гэта з’яўляецца самым важным
ва ўсёй сістэме і выхавання?
Янка Сіпакоў
Фарміраванне грамадзяніна і патрыёта сёння з’яўляецца галоўнай мэтай і сацыяльным заказам грамадства.Адным са сродкаў грамадзянска-патрыятычнага і маральнага выхавання навучэнцаў з’яўляецца краязнаўства. Менавіта падчас краязнаўчай працы ў падлеткаў фарміруецца інтарэс да вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, роднага горада, выхоўваецца любоў і павага да сваёй зямлі, народа, мовы. Усведамленне сувязі чалавека з роднай старонкай, Бацькаўшчынай – гэта першы крок на шляху да патрыятычнага выхавання моладзі і крыніца невычэрпнага натхнення. Асноўнай формай арганізацыі краязнаўчай працы ў каледжы з’яўляецца дзейнасць этнаграфічнага кутка “Беларуская хатка”.
Мэта дзейнасці – далучэнне навучэнцаў да культурна-гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы. Задачы: